Моисеева Ирина Анатольевна

дацэнт, кандыдат юрыдычных навук

Нарадзілася 20.02.1973 г. у г. Гродне. У 1995 г. з адзнакай скончыла Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Правазнаўства», у 1999 г. - аспірантуру гэтага ж універсітэта. У 1999 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Способы расследования хищений в банках» у спецыялізаваным савеце пры Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працуе з 2001 года. З 2009 года па 2012 гг. – намеснік дэкана па выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце.
З’яўляецца аўтарам больш за 50 навуковых прац, практыкума з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (у сааўтарстве).
У 2009 г. узнагароджана граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў – карупцыйная злачыннасць, эканамічная злачыннасць.