ВІНАГОРАЎ Захар Васільевіч 

 

Нарадзіўся 3 верасня 1934 года ў вёсцы Таішэр Савецкага раёна Марыйскай АССР, марыец. З 1953 па 1956 г. праходзіў службу ў Савецкай Арміі. У 1956  годзе камандаваннем часці быў накіраваны на вучобу ў Вільнюскую  спецыяльную сярэднюю школу па падрыхтоўцы кіруючага складу МУС СССР, якую скончыў у 1958 годзе з адзнакай. У 1961 годзе паступіў і ў 1965 годзе скончыў вышэйшую школу МАГП РСФСР па спецыяльнасці “Правазнаўства” і атрымаў кваліфікацыю “юрыст”. Падчас службы ў органах МУС СССР з 1958 па 1964 г. па роду службовай дзейнасці меў непасрэдныя адносіны да следчай працы. У 1964 годзе быў пераведзены ў органы дзяржаўнай бяспекі. Службу праходзіў у асобых аддзелах КДБ СССР. На аператыўнай рабоце праходзіў службу дваццаць чатыры гады (з 1958 па 1982 год). Звольніўся ў запас у 1982 годзе. Узнагароджаны 9 медалямі.

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце працоўную дзейнасць пачаў 20 верасня 1982 года на пасадзе выкладчыка кафедры крымінальнага права, працэсу і крыміналістыкі. З 1 ліпеня 1988 года – на пасадзе старшага выкладчыка кафедры крымінальнага права, працэсу і крыміналістыкі, з верасня 1999 года – старшага выкладчыка кафедры крымінальнага права і крыміналогіі. Выконваў на грамадскіх пачатках абавязкі намесніка дэкана факультэта правазнаўства па арганізацыі і правядзенню ўсіх відаў практыкі студэнтаў. Звольніўся з працы ў 2004 годзе.