ВЯЛЕНТА  Іосіф Іванавіч

 

Дацэнт, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт кафедры грамадзянскага права і працэсу. Нарадзіўся 3 студзеня 1954 г. у в. Пятровічы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці, беларус. У 1979 г. скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І. Леніна, у 1983 г. – мэтавую аспірантуру Інстытута дзяржавы і права АН СССР пад кіраўніцтвам прафесара, доктара юрыдычных навук З.С. Бяляевай. У гэтым жа годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Прававое рэгуляванне аграхімічнага абслугоўвання ў СССР». У 1983 – 1984 гг. працаваў у Інстытуце філасофіі і права АН БССР. Працоўную дзейнасць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пачаў у 1984 годзе на кафедры грамадзянскага, працоўнага права і працэсу. З 1989 па 1994 г. працаваў дацэнтам кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права.  З 1994 года – дэкан гуманітарнага факультэта, з 1996 па 2001 год – дэкан юрыдычнага факультэта, з 2002 па 2008 год – дэкан гуманітарнага факультэта, з 2008 па 2010 год – дэкан факультэта турызму і сэрвісу. З 16 чэрвеня 2010 года – дацэнт кафедры грамадзянскага права і працэсу. Асноўнымі накірункамі навуковых даследаванняў з’яўляюцца права на ўласнасць і прававы статус суб’ектаў гаспадарчай дзейнасці. З’яўляецца аўтарам больш за 60 навуковых прац. У 1999 г. узнагароджаны знакам «Выдатнік адукацыі».