ТАЛОЧКА  Вольга Мікалаеўна

 

Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры міжнароднага права. Нарадзілася 13 ліпеня 1967 г. у горадзе Гродна, беларуска. У 1984 годзе паступіла і ў 1989 годзе з адзнакай скончыла юрыдычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Працоўную дзейнасць пачала на пасадзе  інспектара агульнага аддзела Ленінскага райвыканкама г. Гродна. З 1989 па 1992 г. навучалася ў аспірантуры на кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права пад навуковым кіраўніцтвам прафесара, доктара юрыдычных навук Сцяпана Фёдаравіча Сокала.   Кандыдацкую дысертацыю на тэму «Психологическая теория права Л.И.  Петражицкого» абараніла ў спецыялізаваным савеце пры Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Працоўную дзейнасць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пачала ў 1992 годзе пасля заканчэння аспірантуры на пасадзе асістэнта кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, затым працавала асістэнтам і старшым выкладчыкам кафедры эканамічных адносін і міжнароднага права, дацэнтам кафедры грамадзянскага права і працэсу.  З 2001 г.  загадвае кафедрай міжнароднага права. Аўтар больш за 90 навуковых прац, сярод якіх 3 манаграфіі, 57 навуковых артыкулаў, у іх ліку і апублікаваныя ў Расійскай Федэрацыі, Украіне, Чэшскай Рэспубліцы; 10 вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў. Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў – тэарэтычныя і практычныя праблемы прававога рэгулявання знешнеэканамічных адносін; праблемы міжнароднага гуманітарнага права, міжнароднага транспартнага права, міжнародна-прававой аховы інтэлектуальнай уласнасці і інш. За дасягненні ў навукова-педагагічнай дзейнасці ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.