ТАНКЕВІЧ Алег Вячаслававіч

 

Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры крымінальнага працэсу і крыміналістыкі. Нарадзіўся 15 мая 1951 г. у горадзе Магілёве, беларус.  У 1972 годзе паступіў і ў 1977 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І. Леніна. З 1977 па 1999 г. праходзіў службу ў Міністэрстве ўнутраных спраў, якую скончыў на пасадзе начальніка ўпраўлення па арганізаванай злачыннасці і карупцыі па Гродзенскай вобласці ў званні палкоўніка міліцыі. У 1997 г. пад кіраўніцтвам прафесара, доктара юрыдычных навук Георгія Аляксеевіча Зорына абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Криминалистическая характеристика и стратегия раскрытия транснациональных преступлений» у спецыялізаваным савеце К 02.14.01 пры Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. З 1998 г. працуе на юрыдычным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы на пасадзе дацэнта кафедры крымінальнага працэсу і крыміналістыкі. Вучонае званне дацэнта прысвоена ў 2004 годзе.  Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў – прафесійнае ўзаемадзеянне следчага з органамі дазнання; крыміналістычныя тэхналогіі раскрыцця і расследавання падатковых злачынстваў.