КУЗЬМІНІЧ Ігар Расціслававіч

 

Старшы выкладчык. Нарадзіўся 5 лютага 1972 года ў вёсцы Баранавічы Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці, беларус. У 1989 годзе скончыў сярэднюю школу № 14 г. Гродна і ў гэтым самым годзе паступіў на факультэт правазнаўства Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, які скончыў у 1994 годзе. З 1994 па 1997 год навучаўся ў аспірантуры на кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права пад кіраўніцтвам прафесара, доктара юрыдычных навук Мікалая Уладзіміравіча  Сільчанкі. Пасля заканчэння вучобы ў аспірантуры пачаў працоўную дзейнасць на пасадзе выкладчыка кафедры. Апублікаваў больш за трыццаць навуковых і навучальна-метадычных прац. Адказны і працавіты чалавек, таленавіты і скрупулёзны навуковец, аўтар шматлікіх інавацыйнага характару навучальна-метадычных і метадычных прац. Шмат увагі надае ўкараненню ў навучальны працэс інавацыйных форм і метадаў навучання студэнтаў-юрыстаў. З’яўляецца міжнародным трэнерам і экспертам у галіне інавацыйных метадаў прававой адукацыі. Пад яго кіраўніцтвам плённа дзейнічаюць навучальная клініка права і юрыдычная клініка права на юрыдычным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.