КУДЗЕЛЬ Дзмітрый Аляксандравіч 

 

Выкладчык кафедры грамадзянскага права і працэсу. Нарадзіўся 10 кастрычніка 1976 г. у    горадзе Гродна, беларус. Сярэднюю адукацыю атрымаў у сярэдняй школе № 25 горада Гродна. У 1993 годзе паступіў і ў 1998 г. скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы і распачаў працу ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце на пасадзе выкладчыка-стажора кафедры грамадзянскага права і працэсу. У 2001 – 2004 гг.  навучаўся ў мэтавай аспірантуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта на кафедры грамадзянскага права па спецыяльнасці 12.00.03 – грамадзянскае права; прадпрымальніцкае права; сямейнае права; міжнароднае прыватнае права пад кіраўніцтвам дацэнта, кандыдата юрыдычных навук Валерыя Кірылавіча Сідарчука. Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў – прававое рэгуляванне інвестыцыйнай дзейнасці, канцэсійныя пагадненні. Па дадзенай тэматыцы апублікавана больш за  30 навуковых прац.