8 красавіка начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці Ірына Анатольеўна Сідарэнка расказала студэнтам 3 курса юрыдычнага факультэта аб асноўных напрамках дзейнасці падатковых органаў на сучасным этапе, выкарыстанні інфармацыйных сістэм у арганізацыі работы, а таксама прывілеях для маладых спецыялістаў пры працаўладкаванні ў падатковыя інспекцыі.
Кіраўнікі структурных падраздзяленняў абласной падатковай інспекцыі давялі да студэнтаў інфармацыю аб патрабаваннях для асоб, якія ўпершыню паступаюць на грамадзянскую службу, распавялі пра асаблівасці работы спецыялістаў юрыдычных падраздзяленняў, азнаёмілі з палажэннямі заканадаўства ў частцы прымяняльных сістэм падаткаабкладання арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, выплаты падаткаў фізічнымі асобамі.
