ЕЎДАКІМЕНКА Вольга Мікалаеўна

 

Старшы выкладчык кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права. Нарадзілася 9 верасня 1980 г. у г. Мена Чарнігаўскай вобласці (Украінская ССР). Сярэднюю адукацыю атрымала ў школе № 25 горада Гродна. У 2002 г. з адзнакай скончыла юрыдычны факультэт установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы». У 2003 г. стала лаўрэатам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працуе з 2002 г. Спачатку працавала малодшым навуковым супрацоўнікам навукова-даследчай лабараторыі праблем праватворчай і правапрымяняльнай дзейнасці. З 2004 г. – на кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права. Асноўны накірунак навуковых даследаванняў – сацыяльнае страхаванне. З’яўляецца аўтарам больш за 20 навуковых прац.