МЯЛЕШКА Ірына Чаславаўна

 

Выкладчык кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права. Нарадзілася 15 кастрычніка 1975 г. у горадзе Гродна. Сярэднюю адукацыю атрымала  ў сярэдняй школе № 22 горада Гродна. Закончыла Гродзенскае музычна-педагагічнае вучылішча і атрымала кваліфікацыю “настаўнік музыкі”. Працоўную дзейнасць пачала ў 1995 годзе на пасадзе сакратара метадычнага кабінета ў Гродзенскім культурна-асветным вучылішчы. У 2000 годзе паступіла і ў 2006 г. скончыла юрыдычны факультэт установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы». Працоўную дзейнасць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце пачала ў 2000 годзе на пасадзе лабаранта кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права. У 2007 г. паступіла і ў 2010 годзе скончыла аспірантуру на кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права па спецыяльнасці 12.00.06 – аграрнае, зямельнае і прыродарэсурснае права  пад кіраўніцтвам прафесара, доктара юрыдычных навук Івана Вітальевіча Гушчына. Асноўны накірунак навуковых даследаванняў – крыніцы працоўнага права. З’яўляецца аўтарам  больш за 10 навуковых прац.