КЕЎЛЯК Людміла Тадэвушаўна

 

Магістр юрыдычных навук, выкладчык кафедры тэорыі дзяржавы і права. Нарадзілася 7 мая 1981 года ў горадзе Гродна. Сярэднюю адукацыю атрымала ў сярэдняй школе-ліцэі  № 1 горада Гродна ў 1998 годзе. У 1998 годзе паступіла і ў 2003 годзе скончыла юрыдычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Працоўную дзейнасць пачала ў 2003 годзе ў Гродзенскім абласным грамадскім аб’яднанні маладых навукоўцаў “ВІТ” на пасадзе юрысконсульта. У 2004 годзе была прынята на пасаду лабаранта інавацыйнага цэнтра юрыдычнай адукацыі ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”. Скончыла магістратуру на кафедры грамадзянскага права і працэсу ў 2005 годзе. З 2007 года навучаецца ў аспірантуры  ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы” пад кіраўніцтвам прафесара, доктара гістарычных навук Івана Аляксандравіча Басюка. З 2009 года працуе на пасадзе выкладчыка кафедры тэорыі дзяржавы і права. Апублікавала каля 15 навуковых прац.