КАРОЛЬ Эдуард Лявонцьевіч

 

Выкладчык кафедры грамадзянскага права і працэсу. Нарадзіўся 29 студзеня 1984 г. у г. Брэсце. Сярэднюю адукацыю атрымаў у сярэдняй школе № 13 горада Гродна. З 2001 па 2006 г. вучыўся на юрыдычным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, які скончыў з адзнакай. З 2006 па 2009 г. навучаўся ў аспірантуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па спецыяльнасці 12.00.03 – грамадзянскае права; прадпрымальніцкае права; сямейнае права; міжнароднае прыватнае права пад кіраўніцтвам дацэнта, кандыдата юрыдычных навук Ігара Эдуардавіча Мартыненкі. Тэма дысертацыі – «Реституция культурных ценностей». На кафедры грамадзянскага права і працэсу працуе з верасня 2008 г. на пасадзе выкладчыка кафедры. Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў – прававыя аспекты міжнароднага абароту культурных каштоўнасцяў, прыватнаправавыя і публічна-прававыя спосабы (сродкі) абароны права ўласнасці на культурныя каштоўнасці. З’яўляецца аўтарам  больш за  20 навуковых прац. У 2006 г. стаў лаўрэатам Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.