КАХНЕНКА Вольга Аляксандраўна 

 

Магістр юрыдычных навук, выкладчык кафедры грамадзянскага права і працэсу. Нарадзілася 21 мая 1982 г. у в. Гожа Гродзенскага раёна. Скончыла Гожскую сярэднюю школу ў 1999 годзе. У 1999 годзе паступіла і ў 2004 г. скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, у 2005 г. – магістратуру гэтага ўніверсітэта на кафедры грамадзянскага права і працэсу. У 2005 г. абараніла магістарскую дысертацыю на тэму «Альтернативные способы разрешения экономических споров». У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працуе з 2005 г., з 2007 г. – выкладчыкам кафедры грамадзянскага права і працэсу.   Асноўны напрамак навуковых даследаванняў – прававы статус міжнароднай міжурадавай арганізацыі як суб’екта міжнароднага прыватнага права. З’яўляецца аўтарам 14 навуковых прац.