ГАБЕЦ Наталля Сяргееўна

 

Выкладчык кафедры міжнароднага права. Нарадзілася 19 жніўня 1986 г. у горадзе Гродна. Сярэднюю адукацыю атрымала ў сярэдняй школе № 26 горада Гродна. У 2004 годзе паступіла і ў 2009 годзе з адзнакай скончыла юрыдычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, навучаецца ў магістратуры па спецыяльнасці «Юрыспрудэнцыя». Працоўную дзейнасць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце пачала ў 2007 г. на пасадзе лабаранта кафедры міжнароднага права, з 2009 г. – на пасадзе выкладчыка кафедры міжнароднага права. З’яўляецца аўтарам больш за 20 навуковых прац. Неаднаразова ёй аб’яўлялася падзяка рэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за поспехі ў навукова-даследчай працы і грамадскім жыцці ўніверсітэта.