ТРАЦЦЯКОЎ Рыгор Міхайлавіч

 

Выкладчык кафедры крымінальнага працэсу і крыміналістыкі.  Нарадзіўся 17 мая 1983 г. у г. Гродне. Сярэднюю адукацыю атрымаў у школе-гімназіі № 30 горада Гродна. У 2000 годзе паступіў і ў 2005 годзе  з адзнакай скончыў юрыдычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У перыяд з 2005 па 2008 г. навучаўся ў аспірантуры на кафедры крымінальнага працэсу і крыміналістыкі па спецыяльнасці 12.00.09 – крымінальны працэс, крыміналістыка і судовая экспертыза; аператыўна-пошукавая дзейнасць пад кіраўніцтвам прафесара, доктара юрыдычных навук Георгія Аляксеевіча Зорына. Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў – крыміналістычныя тэхналогіі расследавання злачынстваў, звязаных з крымінальным банкруцтвам. Апублікаваў больш за 20 навуковых прац.