АРЦЮХЕВІЧ (Палто) Наталля Анатольеўна

 

Нарадзілася 14 студзеня 1979 года ў горадзе Іванава Брэсцкай вобласці, беларуска. Скончыла сярэднюю школу № 3 у г. Іванаве ў 1996 годзе і ў гэтым самым годзе паступіла на юрыдычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, які скончыла з адзнакай у 2001 годзе. Падчас навучання актыўна і плённа займалася навуковай дзейнасцю, апублікавала шэраг навуковых прац. Яе працы накіроўваліся на рэспубліканскі конкурс студэнцкіх навуковых работ і былі ўганараваны Дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. З 2001 па 2004 год навучалася ў аспірантуры на кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пад кіраўніцтвам прафесара, доктара юрыдычных навук Мікалая Уладзіміравіча Сільчанкі. З 2004 па 2005 год працавала выкладчыкам-стажорам кафедры, з 2005 года – выкладчыкам кафедры. Апублікавала каля дваццаці навуковых прац. Звольнілася з працы ва ўніверсітэце  па ўласнаму жаданню 1 верасня 2009 года.