Ключко Римма Николаевна

загадчык кафедры,
дацэнт, кандыдат юрыдычных навук

Нарадзілася 13.03.1970 г. у г. Казань (Расійская Федэрацыя). Скончыла з адзнакай юрыдычны факультэт у 1992 г. і ў 1995 г. - аспірантуру пры кафедры крымінальнага права, працэсу і крыміналістыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта. У 1996 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Уголовно-правовые проблемы трансплантации органов и тканей человека» ў спецыялізаваным савеце пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. Вучонае званне дацэнта прысвоена ў 2000 годзе.  
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працуе з 1992 г., з 2001 г. – 2010 г. займала пасаду загадчыка кафедры крымінальнага права і крыміналогіі.
Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў – механізм крымінальна-прававога рэгулявання; падставы крымінальна-прававой забароны і дазволу; падставы крымінальна-прававога ўздзеяння за бяздзейнасць.
З’яўляецца аўтарам больш за 90 навуковых прац, аднаго вучэбнага дапаможніка з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.      
У 2005 г. адзначана падзякай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, у 2008 г. узнагароджана Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.