САФІНА Данута Уладзіміраўна

 

Старшы выкладчык кафедры грамадзянскага права і працэсу. Нарадзілася 13 лютага 1956 г. у в. Рэчка Пражынскага раёна Карэльскай аўтаномнай савецкай сацыялістычнай рэспублікі, полька. Сярэднюю адукацыю атрымала ў Індурскай сярэдняй школе Гродзенскага раёна. У 1972 годзе паступіла і ў 1975 годзе скончыла Гродзенскае музычна-педагагічнае вучылішча. Працоўную дзейнасць пачала ў Варнянскай сярэдняй школе. У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце пачала працаваць у 1979 годзе на пасадзе лабаранта кафедры. У 1982 годзе паступіла і ў 1988 г. скончыла факультэт правазнаўства Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Працавала на кафедры працоўнага, грамадзянскага права і працэсу, затым на кафедры грамадзянскага права і працэсу. На пасадзе старшага выкладчыка кафедры грамадзянскага права і працэсу працуе з 1995 года. Навуковыя даследаванні праводзіць па праблеме дагаворных адносін з удзелам гаспадарчых суб’ектаў дзяржаўнага і прыватнага сектараў эканомікі, а таксама па пытаннях выхавання і ўтрымання дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Аўтар больш за 20 навуковых артыкулаў, якія апублікаваны ў зборніках матэрыялаў міжнародных і рэспубліканскіх навуковых і навукова-практычных канферэнцый. У 2008 г. узнагароджана Ганаровай граматай Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта за шматгадовую творчую працу па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных юрыдычных кадраў.