Жук Марыя Генрыхаўна



жукДацэнт кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі.


Нарадзілася ў в. Кулакі Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1982 годзе скончыла Маскоўскі кааператыўны інстытут (Гомельскі філіял) па спецыяльнасці "Бухгалтарскі ўлік" і працавала ў сістэме спажывецкай кааперацыі Гродзенскага аблспажыўсаюза на розных пасадах(бухгалтэр,ст.эканам
icт,гл.юрыст). У 1994 годзе скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці "Правазнаўства", у 1998 годзе – аспірантуру ГрДУ імя Я.Купалы па спецыяльнасці 12.00.09-крымінальны працэс, крыміналістыка, аператыўна-пошукавая дзейнасць. У 1999 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю ў спецыялізаваным савеце пры ГрДУ імя Я.Купалы на тэму "Крыміналістычныя аспекты барацьбы з легалізацыяй (адмываннем) грашовых сродкаў (ці іншай маёмасці), якія набыты незаконным шляхам". Атэстат дацэнта атрымала ў 2002 годзе. Працоўную дзейнасць у ГрДУ імя Я.Купалы пачала ў 1999 годзе ў якасці выкладчыка кафедры крымінальнага права, працэсу і крыміналістыкі. З 2000 года па 2003 год працавала намеснікам дэкана юрыдычнага факультэта, а з верасня 2003 года па красавiк 2008 года дэканам гэтага факультэта. Скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь у 2005 годзе. З красавіка 2008 года па цяперашні час працуе дырэктарам УА "Гродзенскі каледж эканомікі і кіравання" Белкаапсаюза.

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў: "Расследаванне злачынстваў у сферы эканомікі". Апублікавана больш за 100 навуковых прац.
Неаднаразова была ўзнагароджана: у 2003годзе Граматай ГрДУ  імя Я.Купалы,  у 2005 годзе – Ганаровай граматай Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў і Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублiki Беларусь ,  у 2006 годзе – Ганаровай граматай Міністэрства юстыцыі Рэспублiki Беларусь і Ганаровай граматай ГрДУ імя Я.Купалы, у 2007 годзе Падзяка Міністэрства юстыцыі Рэспублiki Беларусь, у 2009 годзе – Ганаровай граматай Гродзенскай гарадскога выканаўчага камітэта і Ганаровай граматай адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна, у 2014 годзе – Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў. Удастоена знака Міністэрства адукацыі "Выдатнік адукацыі Рэспублiki  Беларусь" ў 2014 годзе.