Соркин Владимир Семенович
 


sork

Нарадзіўся 19 лістапада 1965 г. у г. Магілёве.  У 1982 г. скончыў сярэднюю школу № 10 г. Гродна і паступіў на філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, затым перавёўся на  факультэт правазнаўства, які скончыў у 1989 г. У 1984 – 1986 гг. праходзіў службу ў Савецкай Арміі. З 1989 па 1993 г. працаваў у органах пракуратуры Кастрычніцкага раёна г. Гродна на пасадах следчага і старшага следчага. З 1993 па 1996 г. навучаўся ў аспірантуры на кафедры крымінальнага права, працэсу і крыміналістыкі па спецыяльнасці 12.00.09 – крымінальны працэс і крыміналістыка пад кіраўніцтвам прафесара, доктара юрыдычных навук Зорына Георгія Аляксеевіча. Кандыдацкую дысертацыю на тэму «Проблема формирования стратегии и тактики защиты по уголовным делам» абараніў у 1996 годзе ў спецыялізаваным Савеце К 02.14.01 пры Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Вучонае званне дацэнта прысвоена ў 2000 годзе. Працоўную дзейнасць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пачаў на кафедры крымінальнага права, працэсу і крыміналістыкі. З кастрычніка 2003 г. па жнівень 2010 года – намеснік дэкана юрыдычнага факультэта. Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў – крымінальна-працэсуальныя аспекты абароны па крымінальных справах; даследаванне праблем працэсуальнага даказвання ў крымінальным судаводстве.  З’яўляецца аўтарам 50 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій. У 2004 г. узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.