Поздравляем Глинястикову Анну с призовым местом
- Информация о материале
- Просмотров: 820
Глінястыкава Ганна
Пасланне настаўніку
Хто ёсць настаўнік – спрэчнае пытанне.
Адказам верным бачыцца такі:
Настаўнік – менавіта пакліканне,
А не ў дыпломе сціплыя радкі.
Ён – чалавек, які няспынна штодня
Гарэзу-моладзь ставіць на крыло;
Ён дарыць нам нязгасную паходню…
І сам гарыць, каб светла нам было.
Ён пустазелле косіць мудрым словам
У розуме і ў сэрцах маладых
І гэту ніву засявае новым
Насеннем ведаў, зернем залатым,
Якога парасткі ўзыходзяць з цягам часу.
І нам адным даводзіцца рашаць,
Ці з гэтай пожні прэч ісці адразу,
Або цяжар калоссяў спелых зжаць.
Мы знойдзем шлях на скрыжаваннях свету;
Не кожны, можа, дасягне нябёс,
Але за шчырасць вашых запаветаў
Аддзячыць вам няхай дазволіць лёс.
Вы вартыя бясконцых ухваленняў.
Хай кожны дзень нясе ў рабоце плён;
Здароўя вам, нястомнасці, натхнення.
За вашу працу – нізкі вам паклон.