ЧАРНЫШОЎ Валянцін Іванавіч

 

Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт. Нарадзіўся 16 кастрычніка 1928 г. у станіцы Келярмеская Гіягінскага раёна Рэспублікі Адыгея, рускі. У 1947 годзе скончыў сярэднюю школу і паступіў у Краснадарскае артылерыйска-мінамётнае вучылішча, якое скончыў у 1950 годзе. Да 1959 года служыў у паветрана-дэсантных войсках. Пасля звальнення ў запас паступіў на юрыдычны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Жданава, які скончыў у 1966 годзе. Працаваў памочнікам пракурора Пскоўскай вобласці, адвакатам, з’яўляўся членам Пскоўскага абласнога суда. Скончыў аспірантуру Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Жданава па спецыяльнасці 12.00.03 – грамадзянскае права і грамадзянскі працэс пад кіраўніцтвам знакамітага навукоўца, прафесара, доктара юрыдычных навук Г.К. Талстога, дзе ў 1974 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Беспадстаўнае набыццё ці зберажэнне маёмасці па савецкім грамадзянскім праве». У 1974 – 1983 гадах працаваў старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры грамадзянскага права і працэсу, а затым кафедры крымінальнага права і працэсу Яраслаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1983 года працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. На кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права працаваў з 1983 па 1984 год, на кафедры крымінальнага права, працэсу і крыміналістыкі – з 1984 па 1994 навучальны год, а затым, пасля выхаду на пенсію, – адвакатам Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў. Зараз пражывае ў г. Маскве.