СЯДЗЕЛЬНІК Валерыя Валяр’янаўна

 

НКандыдат юрыдычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры гісторыі дзяржавы і права. Нарадзілася 8 ліпеня 1958 года ў вёсцы Вярбілкі Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці, беларуска. У 1973 годзе скончыла Вярбілкаўскую сярэднюю школу і паступіла ў Мінскі фінансава-эканамічны тэхнікум, які скончыла з адзнакай у 1976 годзе. З 1976 па 1981 год навучалася на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І. Леніна. З 1981 года працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы на кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права. Скончыла аспірантуру Усесаюзнага юрыдычнага завочнага інстытута (зараз Маскоўская дзяржаўная юрыдычная акадэмія) па спецыяльнасці 12.00.01 – тэорыя і гісторыя дзяржавы і права; гісторыя палітычных і прававых вучэнняў пад кіраўніцтвам вядомага навукоўца, прафесара, доктара юрыдычных навук Эльхона Львовіча Розіна. У гэтым інстытуце ў 1991 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Фармаванне поглядаў Ф. Энгельса на дзяржаву і права». На кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права працавала на пасадах асістэнта, старшага выкладчыка, дацэнта кафедры. З 1994 па 1999 год займала пасаду намесніка дэкана юрыдычнага факультэта па навуковай працы. З 1 верасня 2009 года працуе дацэнтам кафедры гісторыі дзяржавы і права. Апублікавала больш за 50 навуковых прац. Асноўная сфера навуковых даследаванняў – тэорыя і гісторыя дзяржавы і права, гісторыя палітычных і прававых вучэнняў.