СОКАЛ Лідзія Кузьмінічна

 

Дацэнт, кандыдат юрыдычных навук. Нарадзілася 29 сакавіка 1946 года ў г. Чэрыкаў Магілёўскай вобласці, беларуска. У 1970 годзе скончыла Мінскі тэхнікум савецкага гандлю, у 1974 годзе – Усесаюзны юрыдычны завочны інстытут (зараз Маскоўская дзяржаўная юрыдычная акадэмія). З 1978 па 1981 год. навучалася ў аспірантуры Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава пад кіраўніцтвам знакамітага навукоўца, прафесара, доктара юрыдычных навук Уладзіслава Васільевіча Пятрова. У гэтым універсітэце абараніла ў 1983 годзе кандыдацкую дысертацыю на тэму «Прававая ахова навакольнага асяроддзя ў Польскай Народнай Рэспубліцы (параўнаўча-прававы аналіз)». У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працавала з 1987 па 1990 год. Адказны выкладчык, шчыры і прынцыповы чалавек. Зараз працуе ў Беларускім інстытуце правазнаўства ў г. Мінску. Асноўныя навуковыя працы прысвечаны прававому рэгуляванню грамадскіх адносінаў па ахове навакольнага асяроддзя. Дацэнт, кандыдат юрыдычных навук. Нарадзілася 29 сакавіка 1946 года ў г. Чэрыкаў Магілёўскай вобласці, беларуска. У 1970 годзе скончыла Мінскі тэхнікум савецкага гандлю, у 1974 годзе – Усесаюзны юрыдычны завочны інстытут (зараз Маскоўская дзяржаўная юрыдычная акадэмія). З 1978 па 1981 год навучалася ў аспірантуры Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава пад кіраўніцтвам знакамітага навукоўца, прафесара, доктара юрыдычных навук Уладзіслава Васільевіча Пятрова. У гэтым універсітэце абараніла ў 1983 годзе кандыдацкую дысертацыю на тэму «Прававая ахова навакольнага асяроддзя ў Польскай Народнай Рэспубліцы (параўнаўча-прававы аналіз)». У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працавала з 1987 па 1990 год. Адказны выкладчык, шчыры і прынцыповы чалавек. Зараз працуе ў Беларускім інстытуце правазнаўства ў г. Мінску. Асноўныя навуковыя працы прысвечаны прававому рэгуляванню грамадскіх адносінаў па ахове навакольнага асяроддзя.