ОСІПАВА Галіна Тухтараўна

 

Нарадзілася 1 жніўня 1952 года ў горадзе Караганда, казашка. Скончыла сярэднюю школу № 63 горада Караганда ў 1969 годзе і паступіла на юрыдычны факультэт Казахскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя С.М. Кірава, які скончыла ў 1974 годзе па спецыяльнасці “Правазнаўства” і атрымала кваліфікацыю “юрыст”. Працоўную дзейнасць пачала на пасадзе юрысконсульта канторы МТС горада Караганда. Адначасова працавала выкладчыкам Карагандзінскага дзяржаўнага ўніверсітэта на ўмовах пагадзіннай аплаты.

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце пачала працу 1 верасня 1978 года на пасадзе старшага выкладчыка кафедры гісторыі СССР і БССР. З 1 верасня 1979 года – старшы выкладчык кафедры дзяржавы і права, з 1980 года – кафедры працоўнага, грамадзянскага права і працэсу Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. 26 чэрвеня 1980 года абараніла кандыдацкую дысертацыю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце імя У.І. Леніна на тэму “Тэарэтычныя пытанні гісторыі навукі грамадзянскага права”. Вучонае званне дацэнта прысвоена 18 студзеня 1984 года. З 1982 года – на пасадзе дацэнта кафедры працоўнага, грамадзянскага права і працэсу, затым дацэнта кафедры грамадзянскага права і працэсу. Звольнілася з працы ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце 1 сакавіка 2001 года.