МУРАЎСКІ Віктар Андрэевіч

 

Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт. Нарадзіўся 13 верасня 1945 года ў сяле Краснатуранскае Краснатуранскага раёна Краснаярскага краю, рускі. Працоўную дзейнасць пачаў электраманцёрам у раённай бальніцы, навучаўся ў медыцынскім інстытуце. У 1971 годзе скончыў Свярдлоўскі юрыдычны інстытут імя Д.І. Курскага і працаваў выкладчыкам кафедры савецкага дзяржаўнага права Свярдлоўскага юрыдычнага інстытута імя Д.І. Курскага. З 1979 па 1980 год працаваў асістэнтам кафедры дзяржаўнага і міжнароднага права Удмурцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1980 па 1982 год працаваў старшым выкладчыкам кафедры навуковага камунізма Свярдлоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Скончыў аспірантуру Свярдлоўскага юрыдычнага інстытута імя Д.І. Курскага пад кіраўніцтвам знакамітага навукоўца-міжнародніка, заслужанага юрыста Расійскай Федэрацыі, прафесара, доктара юрыдычных навук Д.Д. Астапенкі. Кандыдацкую дысертацыю абараніў у 1980 годзе ў Кіеўскім дзяржаўным універсітэце імя Т.Р. Шаўчэнкі на тэму «Прынцып непрымянення сілы ў міжнародных адносінах». Працаваў на кафедры тэорыі і гісторыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з 1982 па 1985 год на пасадзе дацэнта кафедры. Быў сакратаром савета факультэта правазнаўства, намеснікам загадчыка кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права па навучальнай працы. Зараз працуе дацэнтам Гуманітарнага ўніверсітэта ў г. Екацерынбургу. Прынцыповы і сумленны чалавек, таленавіты выкладчык, вядомы навуковец. Асноўныя навуковыя працы прысвечаны даследаванню агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права і праблемам праваразумення.