КАЛЕСНІКАЎ Валерый Васільевіч

 

Старшы выкладчык. Нарадзіўся 31 сакавіка 1954 года ў г. Варашылаўску, рускі. У 1971 годзе скончыў Бярозаўскую сярэднюю школу. Прайшоў службу ў Савецкай Арміі. З 1975 па 1980 год навучаўся на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І. Леніна. У 1980 годзе быў размеркаваны на працу ў якасці асістэнта кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1981 па 1984 год навучаўся ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І. Леніна на кафедры дзяржаўнага права і савецкага будаўніцтва пад кіраўніцтвам знакамітага беларускага навукоўца, заслужанага юрыста Беларусі, прафесара, доктара юрыдычных навук Анатолія Аляксандравіча Галаўко. Пасля заканчэння аспірантуры працаваў на кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта на пасадзе асістэнта, а затым старшага выкладчыка да 1989 года. Потым перайшоў на працу на кафедру дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права, дзе працуе па сённяшні дзень. З 1992 па 1995 год працаваў намес-нікам дэкана факультэта правазнаўства. Карыстаецца заслужаным аўтарытэтам сярод студэнтаў і выкладчыкаў. Асноўныя навуковыя працы прысвечаны даследаванню эканамічнай і фінансавай асновы мясцовага самакіравання і кіравання.