ГЕЛАЖЮС Іонас Іонавічус

 

Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт. Нарадзіўся 18 студзеня 1947 г., літовец. Пасля заканчэння сярэдняй школы пачаў працоўную дзейнасць настаўнікам у васьмігадовай школе. Скончыў юрыдычны факультэт Вільнюскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя В. Капсукаса ў 1973 годзе. У 1973 – 1975 гг. працаваў ва ўніверсітэце марксізма-ленінізма Вільнюскага гаркама КПСС, а затым памочнікам міністра меліярацыі і воднай гаспадаркі Літоўскай ССР і галоўным юрысконсультам гэтага ж Міністэрства. З 1979 па 1982 год навучаўся ў аспірантуры Інстытута дзяржавы і права Акадэміі навук СССР (г. Масква) пад кіраўніцтвам знакамітага навукоўца-міжнародніка, прафесара, доктара юрыдычных навук Анатолія Аляксандравіча Маўчана. Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Міжнародны дагавор і нацыянальнае заканадаўства аб ахове марскога асяроддзя». Працоўную дзейнасць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце пачаў у 1983 годзе на кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, у 1984 – 1985 гг. працаваў на кафедры крымінальнага права, працэсу і крыміналістыкі, звольніўся з працы ў 1987 годзе. Пасля пераезду ў г. Вільнюс актыўна займаўся палітычнай дзейнасцю, прымаў удзел у стварэнні шэрагу дэмакратычных партый у Літве. Асноўныя навуковыя працы прысвечаны пытанням міжнароднага марскога права.