ГАРБАЧОЎ Віталій Паўлавіч

 

Cтаршы выкладчык кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права. Нарадзіўся 12 лістапада 1936 г. у в. Чумай Чабулінскага раёна Кемераўскай вобласці (Расійская Федэрацыя), рускі. У 1970 г. скончыў факультэт правазнаўства Вышэйшай школы Камітэта дзяржаўнай бяспекі пры Савеце Міністраў СССР. У 1955 – 1989 гг. праходзіў службу ў органах Камітэта дзяржаўнай бяспекі. У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працу пачаў у 1989 годзе на кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права. Асноўны накірунак навуковых даследаванняў – прававыя асновы фарміравання і функцыянавання ў Рэспубліцы Беларусь сацыяльна-арыентаванай рыначнай эканомікі. З’яўляецца аўтарам каля 30 навуковых прац. У 2006 і 2007 гг. узнагароджаны Ганаровымі граматамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, у 2008 г. – Ганаровай граматай адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна. Звольніўся з працы па асабістаму жаданню 1 верасня 2010 года.