ВАТЫЛЬ Віктар Мікалаевіч 

 

Прафесар, доктар палітычных навук. Нарадзіўся 1 чэрвеня 1954 года ў г. Гродне. Скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы ў 1976 годзе. Прайшоў службу ў Савецкай Арміі. З 1977 па 1979 год працаваў асістэнтам у Гродзенскім  педагагічным інстытуце імя Янкі Купалы. Скончыў аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І. Леніна, дзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму “Нацыянальнае пытанне ў працах Г. Вянецкага”. На юрыдычным факультэце працаваў з 1990 па 2002 год.  З верасня 1990 года па сакавік 1993 года працаваў загадчыкам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, затым дацэнтам кафедры. У 2002 годзе пасля паспяховай абароны доктарскай дысертацыі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на тэму “Канцэпцыя прававой дзяржавы ў ліберальнай палітычнай думцы Расіі ў 2-й палове ХIХ – пачатку ХХ стст.” быў абраны на пасаду загадчыка кафедры паліталогіі і сацыялогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Зараз узначальвае кафедру паліталогіі. Асноўныя працы прысвечаны даследаванню ліберальнай дактрыны Расіі другой паловы ХIХ – пачатку ХХ стст.