ВАНЬШЫН Валянцін Фаміч 

 

Нарадзіўся 24 верасня 1923 года ў г. Харкаве, рускі. У 1941 годзе скончыў сярэднюю школу. Працоўную дзейнасць пачаў токарам на авіяцыйным заводзе. У 1942 – 1943 гг. – на фронце, у дзеючай арміі. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і ордэнам Айчыннай вайны, медалямі, іншымі дзяржаўнымі знакамі. З 1944 па 1948 год працуе ў органах юстыцыі. У 1948 годзе скончыў двухгадовую юрыдычную школу, з 1950 па 1952 год навучаўся на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І. Леніна. З 1948 па 1981 год працаваў на розных пасадах у Міністэрстве юстыцыі Беларускай ССР і органах выканаўчай улады. З 1981 года – у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце. Працоўную дзейнасць пачаў на кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права, з 1986 па 1989 год працаваў на кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права. Пасля стварэння кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права перайшоў на сталую працу на пасаду старшага выкладчыка гэтай кафедры, дзе працаваў да 2004 года. Зараз знаходзіцца на пенсіі. Асноўныя навуковыя працы прысвечаны даследаванню пытанняў тэорыі ўдасканалення пенсійнага забеспячэння непрацаздольных.