БАСЮК  Іван Аляксандравіч 

 

Прафесар, доктар гістарычных навук. Нарадзіўся 1 верасня 1942 года ў вёсцы Гаравічы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці, беларус. У 1960 годзе cкончыў Амневіцкую сярэднюю школу Навагрудскага раёна і паступіў у Саратаўскае ваеннае вучылішча імя Ф.Э. Дзяржынскага, якое паспяхова скончыў у 1963 годзе. Скончыў гістарычны факультэт Архангельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава, аспірантуру Інстытута гісторыі, філасофіі і філалогіі Сібірскага аддзялення Акадэміі навук СССР (г. Навасібірск), дзе ў 1986 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Станаўленне і развіццё быту рабочых Заходняй Сібіры ў перыяд завяршэння сацыялістычнай рэканструкцыі народнай гаспадаркі СССР (1933 – 1937 гг.)». Працяглы час працаваў на выкладчыцкіх пасадах у вышэйшых ваенных навучальных установах Узброеных Сіл СССР. З 1987 года – дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. З 1991 года працуе на юрыдычным факультэце, працаваў на пасадзе дацэнта, а затым прафесара кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, з 2008 года – прафесар кафедры гісторыі дзяржавы і права. У 2005 годзе ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Заходняя асобая ваенная акруга – Заходні фронт напярэдадні і ў пачатковым перыядзе Вялікай Айчыннай вайны». Апублікаваў больш за 100 навуковых і навучальна-метадычных прац, у тым ліку тры манаграфіі і два навучальныя дапаможнікі.