БАГДАНАВА Галіна Васільеўна

 

 Нарадзілася 12 чэрвеня 1953 года на ст. Шэлекса Плесецкага раёна Архангельскай вобласці, руская. Скончыла Савінаўскую сярэднюю школу.

Працоўную дзейнасць пачала ў Плесецкім раённым вузле сувязі паштальёнам. З 1974 па 1976 год працавала лабарантам на заводзе бакпрэпаратаў. У 1976 годзе паступіла ў Харкаўскі юрыдычны інстытут імя Ф.Э. Дзяржынскага, які паспяхова скончыла ў 1980 годзе па спецыяльнасці “Правазнаўства” і атрымала кваліфікацыю “юрыст”.

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце працавала з 6 кастрычніка 1980 года па 31 студзеня 1983 года на пасадзе выкладчыка кафедры працоўнага, грамадзянскага права і працэсу. Вяла заняткі (чытала лекцыі і праводзіла семінары) па сямейнаму, грамадзянскаму праву, асновах савецкага права, рымскаму грамадзянскаму праву.