СНОП Сяргей Мікалаевіч

 

Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры крымінальнага права і крыміналогіі. Нарадзіўся 9 кастрычніка 1959 года ў горадзе Гродна, беларус. Сярэднюю адукацыю атрымаў у 1977 годзе ў сярэдняй школе № 10 горада Гродна. Пасля заканчэння школы навучаўся ў Гродзенскім аўтамабільным вучэбным камбінаце. Працоўную дзейнасць пачаў у Гродзенскай аўтабазе сувязі, працаваў у Гродзенскай міжраённай аўтабазе. У перыяд з 1978 па 1980 г. служыў у Савецкай Арміі. У 1980 годзе паступіў на факультэт правазнаўства Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які паспяхова скончыў у 1985 годзе. 18 верасня 1985 года паступіў на працу ў органы пракуратуры ў якасці стажора пракуратуры Кастрычніцкага раёна горада Гродна, затым працаваў памочнікам пракурора Кастрычніцкага раёна, пракурорам аддзела пракуратуры  Гродзенскай вобласці. Звольніўся з працы ў пракуратуры 4 кастрычніка 1989 года ў сувязі з пераходам на выкладчыцкую працу ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт.

Працоўную дзейнасць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце пачаў на пасадзе асістэнта кафедры працоўнага, грамадзянскага права і працэсу, затым быў пераведзены на пасаду асістэнта кафедры крымінальнага права, працэсу і крыміналістыкі. Скончыў аспірантуру на кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права па спецыяльнасці 12.00.01 – тэорыя і гісторыя дзяржавы і права; гісторыя палітычных і прававых вучэнняў. Кандыдацкую дысертацыю  на тэму “Асаблівасці арганізацыі і дзейнасці савецкай судовай улады ў Заходняй Беларусі (1939 – 1956 г.)” абараніў пад кіраўніцтвам прафесара, доктара юрыдычных навук Мікалая Уладзіміравіча Сільчанкі ў спецыялізаваным савеце К 02.14.01 пры Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Вучонае званне дацэнта прысвоена 29 чэрвеня 2005 года. З 1999 года – на пасадзе старшага выкладчыка, а затым дацэнта кафедры крымінальнага права і крыміналогіі. Аўтар каля 20 навуковых публікацый, у тым ліку манаграфіі і практыкума.