САКОМСКАЯ Галіна Сцяпанаўна

 

Нарадзілася 3 лістапада 1972 г. у вёсцы Рылавічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1989 годзе паступіла і ў 1994 годзе скончыла юрыдычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, у 2001 годзе – аспірантуру гэтага ўніверсітэта на кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права па спецыяльнасці 12.00.06 – аграрнае, зямельнае і прыродарэсурснае права пад кіраўніцтвам прафесара, доктара юрыдычных навук Івана Вітальевіча Гушчына. У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працоўную дзейнасць пачала ў 1995 годзе, з 1998 па 2009 гг. працавала старшым выкладчыкам на кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права. Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў – прававое рэгуляванне сацыяльных ільгот і гарантыяў.