ПАЛЯШЧУК Ірына Мікалаеўна

 

Выкладчык кафедры грамадзянскага права і працэсу. Нарадзілася 22 студзеня 1973 г. у г. Віцебску, беларуска. Скончыла сярэднюю школу № 5 горада Гродна. У 1990 годзе паступіла і ў 1995 г. скончыла з адзнакай юрыдычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У 1999 – 2002 гг. навучалася ў аспірантуры ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы” пад навуковым кіраўніцтвам дацэнта, кандыдата юрыдычных навук Юрыя Ільіча Лутчанкі. Ва ўстанове адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» працуе з 1996 г. на кафедры грамадзянскага права і працэсу. У 2003 – 2004 гг. прайшла стажыроўку ў Познаньскім універсітэце імя А. Міцкевіча (Рэспубліка Польшча). Выкладчыцкую працу сумяшчае з адвакацкай практыкай. З’яўляецца членам Гро-дзенскай абласной калегіі адвакатаў з 1995 года.  Асноўнымі накірункамі навуковых даследаванняў з’яўляюцца: працэсуальныя праблемы павышэння эфектыўнасці выканання судовых пастаноў у гаспадарчым судаводстве; прававое рэгуляванне судовых пастаноў у гаспадарчым судаводстве; прававое рэгуляванне знешнегандлёвай дзейнасці. З’яўляецца аўтарам 15 навуковых прац.