ПАЎЛЮЧЭНЯ (Красціна) Анжаліка Чаславаўна

 

Старшы выкладчык кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права. Нарадзілася 27 верасня 1972 года ў г.п. Свіслач Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці, полька. У 1989 годзе скончыла школу № 2 г.п. Свіслач і паступіла на факультэт правазнаўства Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, які скончыла ў 1994 годзе. З 1994 па 1997 год навучалася ў аспірантуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта на кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права па спецыяльнасці 12.00.06 – зямельнае, аграрнае і сельскагаспадарчае права пад кіраўніцтвам прафесара, доктара юрыдычных навук Івана Вітальевіча Гушчына і пасля заканчэння была размеркавана на працу на пасаду выкладчыка кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права.  29 чэрвеня 2005 года абрана на пасаду старшага выкладчыка гэтай кафедры, на якой з перапынкамі працуе і сёння.