МІСАРЭВІЧ Наталля Валянцінаўна

 

Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, загадчык кафедры гісторыі дзяржавы і права. Нарадзілася 17 жніўня 1966 г. у в. Руда Яварская Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці, беларуска. У 1988 г. скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працоўную дзейнасць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце пачала ў 1995 г.

З 1999  па 2002 гг. з’яўлялася спашукальнікам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па спецыяльнасці 12.00.01 – тэорыя і гісторыя дзяржавы і права; гісторыя палітычных і прававых вучэнняў. У 2002 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Магдэбургскае права на Беларусі» ў спецыялізаваным савеце К 02.14.01 пры Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пад навуковым кіраўніцтвам прафесара, доктара гістарычных навук Івана Аляксандравіча Басюка. Вучонае званне дацэнта прысвоена ў 2006 годзе. Працавала старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры міжнароднага права, з 2007 па 2008 г. з’яўлялася намеснікам дэкана юрыдычнага факультэта. З 1 верасня 2008 года загадвае кафедрай гісторыі дзяржавы і права.

Асноўны напрамак навуковых даследаванняў – магдэбургскае права на беларускіх землях. З’яўляецца аўтарам больш за 40 навуковых прац, у тым ліку 1 манаграфіі, 1 навучальнага дапаможніка, 1 тэкстаў лекцый (у сааўтарстве). У 2009 годзе ўзнагароджана Граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.