КЛЮЧКО Рыма Мікалаеўна

 

Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры крымінальнага права і крыміналогіі. Нарадзілася 13 сакавіка 1970 г. у г. Казань (Расійская Федэрацыя), руская. Сярэднюю адукацыю атрымала ў сярэдняй школе № 22 горада Гродна. У 1987 годзе паступіла і ў 1992 годзе скончыла з адзнакай  факультэт правазнаўства  Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1992 па  1995 г. навучалася ў  аспірантуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта на кафедры крымінальнага права, працэсу і крыміналістыкі па спецыяльнасці 12.00.08 – крымінальнае права і крыміналогія; крымінальна-выканаўчае права пад кіраўніцтвам прафесара, кандыдата юрыдычных навук Васілія Цімафеевіча Калмыкова. У 1996 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму  «Уголовно-правовые проблемы трансплантации органов и тканей человека» ў спецыялізаваным савеце пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. Вучонае званне дацэнта прысвоена ў 2000 годзе. Працоўную дзейнасць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пачала ў 1992 г. на пасадзе выкладчыка-стажора. З 1997 года займала пасаду намесніка дэкана факультэта. У 2001 г. абрана  на пасаду загадчыка кафедры крымінальнага права і крыміналогіі.  Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў – механізм крымінальна-прававога рэгулявання; падставы крымінальна-прававой забароны і дазволу; падставы крымінальна-прававога ўздзеяння за бяздзейнасць. З’яўляецца аўтарам больш за 90 навуковых прац, вучэбнага дапаможніка  з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У 2005 г. адзначана падзякай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, у 2008 г. узнагароджана Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.