МАІСЕЕВА Ірына Анатольеўна

 

Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры крымінальнага права і крыміналогіі. Нарадзілася 20 лютага 1973 г. у горадзе Гродна, беларуска. Сярэднюю адукацыю атрымала ў сярэдняй школе № 9 горада Гродна ў 1990 годзе. У 1995 г. з адзнакай скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Правазнаўства», у 1999 г. – аспірантуру гэтага ўніверсітэта па спецыяльнасці 12.00.09 – крымінальны працэс і крыміналістыка пад навуковым кіраўніцтвам прафесара, доктара юрыдычных навук Георгія Аляксеевіча Зорына. Кандыдацкую дысертацыю на тэму «Способы расследования хищений в банках» абараніла ў спецыялізаваным савеце пры Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў 1999 годзе. На кафедры крымінальнага права і крыміналогіі працуе з 2001 года. З 2009 года – намеснік дэкана па выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце. З’яўляецца аўтарам больш за 50 навуковых прац, практыкума з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (у сааўтарстве). У 2009 г. узнагароджана Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў – карупцыйная злачыннасць, эканамічная злачыннасць.