КІРВЕЛЬ Ірэна Юзэфаўна
Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры грамадзянскага права і працэсу. Нарадзілася 3 лютага 1975 г. у в. Васілішкі Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці, полька. Сярэднюю адукацыю атрымала ў Васілішкаўскай сярэдняй школе ў 1992 годзе. У 1992 годзе паступіла і ў 1997 годзе скончыла юрыдычны факультэт, у 2001 г. – аспірантуру гэтага ўніверсітэта па спецыяльнасці 12.00.03 – грамадзянскае, сямейнае права і грамадзянскі працэс пад кіраўніцтвам дацэнта, кандыдата юрыдычных навук Юрыя Ільіча Лутчанкі. У 2003 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму “Стороны в гражданском процессе” ў спецыялізаваным савеце пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. Працоўную дзейнасць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пачала ў 1998 годзе на кафедры грамадзянскага права і працэсу. Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў – абарона правоў і ахоўваемых законам інтарэсаў асоб у грамадзянскім і гаспадарчым працэсах; натарыяльная форма абароны правоў. З’яўляецца аўтарам больш за 30 навуковых прац, у тым ліку навучальнага дапаможніка “Натарыят у Рэспубліцы Беларусь”.