КЕБЕЦ Анатолій Аляксандравіч

 

Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права. Нарадзіўся 1 чэрвеня 1965 года ў вёсцы Гайцюнішкі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці, беларус. У 1982 годзе скончыў сярэднюю школу № 8 г. Ліды. У 1983 годзе паступіў на факультэт правазнаўства Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, які скончыў з адзнакай у 1990 годзе. З 1990 па 1993 год навучаўся ў аспірантуры на кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пад кіраўніцтвам прафесара, доктара юрыдычных навук С.Ф. Сокала. Кандыдацкую дысертацыю на тэму «Прававая культура і праблемы ўдасканалення парламенцкай заканатворчасці» абараніў у 1995 годзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Апублікаў больш за трыццаць навуковых і навучальна-метадычных прац, у тым ліку навучальны дапаможнік «Змест і форма закона». Асноўныя навуковыя працы прысвечаны даследаванню праблем заканатворчасці і крыніц права.