КАЦКО Сяргей Іванавіч

 

Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт.

Нарадзіўся 1 студзеня 1967 года ў вёсцы Радзевічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці, беларус. У 1983 годзе скончыў Гудзевічскую сярэднюю школу і паступіў на факультэт правазнаўства Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў  у  1990 годзе з адзнакай і атрымаў кваліфікацыю “юрыст”. З 1985 па 1987 год праходзіў службу ў Савецкай Арміі.

Працоўную дзейнасць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пачаў на пасадзе выкладчыка-стажора кафедры крымінальнага права, працэсу і крыміналістыкі. З 1990 па 1993 г. навучаўся ў аспірантуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пад кіраўніцтвам прафесара, доктара юрыдычных навук Івана Вітальевіча Гушчына. Працаваў выкладчыкам кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права. У 1995 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму “Прававое рэгуляванне пенсійнага забеспячэння па ўзросту работнікаў сельскай гаспадаркі” і ў снежні 1995 года быў абраны на пасаду дацэнта. Звольніўся з працы ў жніўні 2000 года па асабістаму жаданню.