ЕЎТУШОК Леанід Васільевіч

 

Нарадзіўся 13 красавіка 1963 г. у вёсцы Матылі Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці, украінец. У 1980 годзе скончыў сярэднюю школу. Праходзіў службу ў Савецкай Арміі. З 1984 па 1989 год навучаўся на факультэце правазнаўства Гро-дзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. З 1989 па 2000 год – на кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права. Працаваў асістэнтам, выкладчыкам, старшым выкладчыкам. Зараз працуе ў Гродзенскім філіяле Беларускага інстытута правазнаўства. Асноўныя навуковыя працы прысвечаны даследаванню палітычна-прававой думкі ў Беларусі ў першай палове ХІХ стагоддзя.