ІГНАЦІК Марына Іванаўна

 

Кандыдат юрыдычных навук, загадчык кафедры міжнароднага права. Нарадзілася 25 сакавіка 1965 г. у в. Саннікі Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці, беларуска. Сярэднюю адукацыю атрымала ў Рагоднаўскай сярэдняй школе ў 1982 годзе. Працоўную дзейнасць пачала на Боркаўскім крахмальным заводзе ў якасці тэхніка-хіміка. У 1984 годзе паступіла і ў 1986 г. з адзнакай скончыла Мінскі фінансава-эканамічны тэхнікум. Працавала ў інспекцыі дзяржаўнага страхавання Слонімскага раёна. У 1986 годзе паступіла і ў  1991 годзе  з адзнакай скончыла факультэт правазнаўства Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Працоўную дзейнасць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце пачала ў 1991 годзе.  З 2003 па 2005 г. навучалася ў аспірантуры ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт» па спецыяльнасці 12.00.03 – грамадзянскае права; прадпрымальніцкае права; сямейнае права; міжнароднае прыватнае права пад навуковым кіраўніцтвам прафесара, доктара юрыдычных навук Л.М. Рабцава. У 2007 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Правовое положение иностранных юридических лиц в Республике Беларусь» у спецыялізаваным савеце пры ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт». На кафедры міжнароднага права ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы” працуе  з 1998 г. Працавала старшым выкладчыкам, з 2007 года – дацэнт дадзенай кафедры.  Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў – прававое рэгуляванне міжнародных прыватных адносін; дзяржаўнае рэгуляванне знешнеэканамічнай дзейнасці. З’яўляецца аўтарам каля 30 навуковых прац. У 2008 г. узнагароджана Граматамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.