ЗОРЫН Раман Георгіевіч

 

Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры крымінальнага працэсу і крыміналістыкі. Нарадзіўся 4 красавіка 1974 года ў горадзе Ніжні Тагіл Свярдлоўскай вобласці (Расійская Федэрацыя), рускі. Сярэднюю адукацыю атрымаў у вячэрняй школе № 2 горада Гродна ў 1991 годзе. У 1991 – 1996 гг. навучаўся на факультэце  правазнаўства Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, які скончыў з адзнакай.

У перыяд з 1993 па 20 снежня 1996 г. працаваў старшым следчым аддзялення па расследаванню ДТЗ следчага ўпраўлення УУС Гродзенскага аблвыканкама. З 1996 па 1999 гг. навучаўся ў  аспірантуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, прафесара, доктара юрыдычных навук Андрэя Васільевіча Дулава. Кандыдацкую дысертацыю на тэму “Прымяненне спецыяльных крыміналістычных ведаў пры ажыццяўленні абароны па крымінальных справах аб дарожна-транспартных здарэннях” абараніў у спецыялізаваным савеце пры Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы К 02.14.01 14 чэрвеня 1999 года. З 1999 года  працаваў  на пасадзе старшага выкладчыка кафедры крымінальнага працэсу і крыміналістыкі. У 2000 г. абраны на пасаду дацэнта гэтай жа кафедры. У 2001 г. прысвоена вучонае званне «дацэнт». У 2001  – 2004 гг. – намеснік дэкана юрыдычнага факультэта па выхаваўчай працы. З’яўляецца аўтарам больш за 100 навуковых работ (манаграфій, навучальных дапаможнікаў, артыкулаў).