ЖУК Марыя Генрыхаўна

 

Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт. Нарадзілася 24 красавіка 1959 года ў вёсцы Кулакі Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці, полька. У 1967 годзе паступіла на вучобу ў школу № 1 горада Шчучына і пасля заканчэння васьмі класаў у 1974 годзе паступіла ў Маладзечненскі ўлікова-планавы тэхнікум Белкаапсаюза, які скончыла з адзнакай у 1977 годзе. Працоўную дзейнасць пачала на пасадзе бухгалтара ў РЗК горада Шчучына. У 1977 годзе паступіла на завочнае аддзяленне Маскоўскага кааператыўнага інстытута Цэнтрасаюза (Гомельскі філіял), які паспяхова скончыла ў 1982 годзе. Працавала на пасадах бухгалтара, старшага эканаміста, начальніка аддзела працы, зарплаты і эканамічнага аналізу Гродзенскага ПМК аблспажыўсаюза. У 1993 годзе пераведзена на пасаду юрыста першай катэгорыі, у 1995 годзе – на пасаду галоўнага юрыста. З 1995 па 1998 г. навучалася ў аспірантуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы на кафедры крымінальнага права, працэсу і крыміналістыкі па спецыяльнасці 12.00.09 – крымінальны працэс і крыміналістыка;  аператыўна-пошукавая дзейнасць пад кіраўніцтвам прафесара, доктара юрыдычных навук Георгія Аляксеевіча Зорына. Кандыдацкую дысертацыю на тэму “Крыміналістычныя аспекты барацьбы з легалізацыяй (адмываннем) грашовых сродкаў (ці іншай маёмасці), якія набыты незаконным шляхам” абараніла ў  спецыялізаваным савеце  пры Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы К 02.14.01. Працоўную дзейнасць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пачала ў 1999 годзе на пасадзе выкладчыка кафедры крымінальнага права, працэсу і крыміналістыкі. З 2000 па 2003 год працавала намеснікам дэкана юрыдычнага факультэта, з верасня 2003 года па красавік 2008 года – дэканам юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 2008 года  працуе  дырэктарам Гродзенскага гандлёвага каледжа Белкаапсаюза. Апублікавала больш за 100 науковых, навукова-метадычных і навучальных прац.