ДУЛЯ (Валенцюкевіч) Алена Мікалаеўна

 

Cтаршы выкладчык кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права. Нарадзілася 24 чэрвеня 1973 г. у в. Ласосна Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці, беларуска. Сярэднюю адукацыю атрымала ў сярэдняй школе № 22 горада Гродна. У 1990 годзе паступіла на факультэт правазнаўства і ў 1995 г. скончыла факультэт права і эканомікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Працоўную дзейнасць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце пачала на пасадзе загадчыка кабінета заканадаўства і кадыфікацыі. У 1996 годзе перайшла на працу на кафедру дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права. Працавала асістэнтам, выкладчыкам. Асноўны накірунак навуковых даследаванняў – сфера фінансавага, падатковага права. З’яўляецца аўтарам каля 30 публікацый, 1 вучэбнага дапаможніка (у сааўтарстве).