ЗАЛОГА Ян Станіслававіч

 

Нарадзіўся 18 снежня 1962 года ў г. п. Астрына Шчучынскага  раёна Гродзенскай вобласці. У 1980 годзе пераехаў у вёску Верцялішкі Гродзенскага раёна, дзе скончыў сярэднюю школу. Працоўную дзейнасць пачаў у жніўні 1980 года рабочым будаўнічай брыгады ў калгасе “Прагрэс” Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Са снежня 1981 па красавік 1982 года – слухач падрыхтоўчага аддзялення Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І. Леніна. У 1982 – 1984 гадах праходзіў службу ў Савецкай Арміі.

У 1984 годзе паступіў на факультэт правазнаўства Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў з адзнакай у 1989 годзе і атрымаў кваліфікацыю “юрыст”. З 1989 па 1992 год навучаўся ў дзённай аспірантуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І. Леніна на кафедры працоўнага права і грамадзянскага працэсу.

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працоўную дзейнасць пачаў 20 студзеня 1993 года на пасадзе выкладчыка кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права. Звольніўся з працы 14 мая 1996 года.