ЖАЎНЯРОВІЧ Сяргей Аляксандравіч

 

Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры тэорыі дзяржавы і права. Нарадзіўся 14 верасня 1972 года ў горадзе Гродна, беларус.  Скончыў сярэднюю школу № 18 г. Гродна з сярэбраным медалём у 1989 годзе і ў гэтым самым годзе паступіў на юрыдычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, які скончыў з адзнакай у 1994 годзе. З 1996 па 1999 год навучаўся ў аспірантуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пад кіраўніцтвам прафесара, доктара юрыдычных навук Мікалая Уладзіміравіча Сільчанкі. У 2001 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Тэарэтычныя асновы заканадаўчага працэсу ў Рэспубліцы Беларусь». Вучонае званне дацэнта прысвоена ў 2007 годзе. Адказны і працавіты чалавек, таленавіты і скрупулёзны навуковец. Апублікаваў больш за 70 навуковых і навучальна-метадычных прац. Асноўныя працы прысвечаны даследаванню заканадаўчага працэсу ў Рэспубліцы Беларусь, праватворчасці мясцовых органаў самакіравання і кіравання, праблем філасофіі права.